Хлебзавод, які ў савецкі час абслугоўваў значную колькасць вёсак Аршанскага раёна і ўсю чыгуначную частку горада зачыніўся некалькі год таму. З тае пары будынкі прадпрыемства аніяк не выкарыстоўваюцца і не зважаючы на банэр, які вісіць на браме завода, аніхто пакуль не купіў і не ўзяў у арэнду. Цяпер прадпрыемства будзе выстаўлена на аўкцыён, які пройдзе 23 красавіка. Рэгістрацыя для ўдзелу ў аўкцыёне працягнецца да 19 красавіка.
Прадпрыемства мае вялікія плошчы - вытворчыя будынкі, склады і адміністратыўны двухпавярховы будынак. Да таго ж прадпрыемства знаходзіцца ў зручным месцы - не далёка вакзал і аўтавакзал, прыпынкі аўтобусаў як гарадскіх, так і прыгарадных.
Праз месяц пасля гэтага аўкцыёну на продаж паступіць дробнааптовая база "Орша-Сэрвіс", якая знаходзіцца на 1 Мая 109. Тут заяўкі прымаюць да 22 траўня, а сам аўкцыён пройдзе 24 траўня.