Адпаведнае распараджэнне ў канцы мінулага месяца выйшла на "Тэхніцы сувязі" кіраўніцтвам зборачнага цэха і тычыцца работнікаў менавіта гэтага цэху. Паводле распараджэння, прынята яно ў сувязі з тым, што некаторыя супрацоўнікі былі заўважаныя за доўгімі размовамі па тэлефоне ў рабочы час, што прыводзіла не толькі да страты працоўнага часу, але і да выпуска бракаванай прадукцыі.
Распараджэнне забараняе карыстанне работнікам зборачнага цэху мабільнікам за выключэннем кароткіх экстраных размоваў. Забаронена таксама выкарыстанне навушнікаў, праўда, не ўсе, а тыя якія цалкам закрываюць вушы.
Канешне для работнікаў цэха гэта некаторае не прыемнае абмежаванне, але можна зразумець і адміністрацыю. А што думаеце вы на тэму забароны мабільнай сувязі на рабочых месцах?