Па вялікім рахунку аршанская структура прафсаюза стаіць на ўліку пры цэнтральным офісе арганізацыі, што дае ёй юрыдычныя падставы для існаванне. Але калі б арганізацыя была зарэгістраваная ў Оршы, гэта дало б некаторыя большыя магчымасці ў перамовах з чыноўнікамі. Дзве папярэднія спробы зарэгістраваць прафсаюз у Оршы скончыліся правалам - чыноўнікі знаходзілі дробныя зачэпкі для таго, каб адмовіць у рэгістрацыі. У сакавіку прафсаз распачаў трэцюю спробу зарэгістравацца. У сувязі з гэтым у канцы сакавіка прайшоў ужо трэці ўстаноўчы сход арганізацыі.
Удзельнікі схода далі справаздачу пра работу арганізацыі, пераабралі кіраўнічыя органы. Улічваючы паспяховую работу прафсаюза, амаль усе сябры кіраўнічых органаў засталіся на сваіх пасадах. Выключэннем стала ўвядзенне ў склад прафкому Рамана Кузьмянкова вядомага сваімі адзіночнымі пікетамі "Па 500 тут нет".