Сёння паштальёны і кур'еры гэтага прадпрыемства выпісваюць розныя квітанцыі на бланках ад рукі. Апаратна-праграмны комплекс (АПК) «Мабільны паштар» спросціць гэтую працэдуру. Выглядае гэта прылада як звычайны аплатны тэрмінал у краме толькі з сэнсарным экранам. На ім, як у інфакіёску, адлюстроўваецца пералік паслуг. З дапамогай АПК можна аформіць паштовыя адпраўленні, грашовыя пераводы, падпісацца на друкаваныя СМІ, замовіць тавар у інтэрнэт-краме, здзейсніць аперацыю ў сістэме ЕРІП, напрыклад, аплаціць камунальныя паслугі. Прылада прымае банкаўскія карткі і абсталяванае сканарам QR-кодаў. Дастаткова будзе навесці камеру сканара на QR-код, надрукаваны на «жыроўцы», і ўсе дадзеныя плацельшчыка аўтаматычна адлюструюцца ў сістэме. Уручную застанецца толькі ўнесці паказчыкі па электрычнасці і вадзе.
Акрамя таго, з дапамогай гэтай мабільнай прылады плануюць адсочваць рух паштароў і кур'ераў з мэтай іх бяспекі.
- Першыя такія АПК з'явяцца ў Фаніпалі і Оршы да канца чэрвеня гэтага года. Працаваць яны будуць у тэставым рэжыме, з двума даступнымі функцыямі - прыём плацяжоў у АРІП і афармленне падпіскі на друкаваныя СМІ. Усяго ў нас каля 5000 паштальёнаў, і ў перспектыве падобным абсталяваннем мы плануем абсталяваць іх усіх. Закупляць мабільныя тэрміналы плануем паступова, з улікам нашых фінансавых магчымасцяў, - распавёў карэспандэнту mlyn.by начальнік цэнтра развіцця інфармацыйных тэхналогій РУП «Белпошта» Анатоль Неўмяржыцкі.
Таксама на выставе "ТІБО-2019» прадпрыемства прэзентавала бэта-версію новага партала beta.belpost.by. Дзякуючы яму можна адсочваць свае паштовыя адпраўлення, выклікаць курьера, знайсці аддзяленне Белпошты па геапазіцыі, даведацца індэкс свайго дома альбо адрас вашага паштовага аддзялення. Плануецца ўлічыць усе водгукі карыстальнікаў, дапрацаваць партал і прэзентаваць яго гатовую версію ў бліжэйшы час. Паралельна распрацоўвалася мабільнае прыкладанне з аналагічнымі функцыямі для аперацыйных сістэм Android і iOS. Яно будзе даступна для запампоўкі ў траўні гэтага года.