Зарэгістравацца на экскурсію можна ў інтэрнэце па спасылцы. Адрас, пазначаны на мапе на сайце, з'яўляецца прыкладным. Апавяшчэнне пра дакладнае месца збору будзе выслана на пошту кожнаму, хто зарэгіструецца онлайн. Правядзе экскурсію Вольга Каралевіч.
Апісанне экскурсіі "Аршаншына старажытная": Старажытная Аршаншчына – прыгожы край над маляўнічым Дняпром, калыска цэлага сузор’я самабытных народных геніяў. На гэтай урадлівай на таленты зямлі правёў сваё дзяцінства Уладзімр Караткевіч, жыў і працаваў беларускі сатырык Уладзімір Корбан, сваё натхненне на крутых дняпроўскіх берагах знаходзіў класік беларускай літаратуры Янка Купала. Вялікі горад з вялікай гісторыяй.
Нагадаем, што ў межах "Фэсту экскурсаводаў" усе вандроўкі і шпацыры бясплатныя.