Праўда, у Оршы адна з буйнейшых гандлёвых сетак пачынае сваю дзейнасць не з гандлю, а з сацыяльнага праэкту - адкрыццё спартовай пляцоўкі ў СШ №8.
Адбудзецца адкрыццё ў рамках праэкта "Родная Сторона детям". І прымеркавана да 60-годдзя школы.
Раней падобныя пляцоўкі былі адкрыты ўжо ў 19 гарадах краіны. Плануецца, што за 5 год такія пляцоўкі адкрыюцца ва ўсіх раённых цэнтрах краіны.
Як паведаміла прэс-служба камапніі, святочнае адкрыццё адбудзецца на тэрыторыі 8 школы а 11-00 17 мая.