На аўтадарозе Берасце-Менск-мяжа Расейскай Федэрацыі на тэрыторыі Дубровенскага раёна супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на працягу трох дзён затрымлівалі нелегальны алкаголь.
19 красавіка 35-гадовы жыхар Бабруйска ў аўтамабілі "Volkswagen" перавозіў вінны напой (агульны аб'ём 15,75 літра).
20 красавіка каля 15 гадзін 40-гадовы жыхар Аршанскага раёна ў аўтамабілі "Chevrolet" перавозіў спіртазмяшчальную вадкасць (агульны аб'ём 20 літраў).
21 красавіка каля 13 гадзін 25-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці ў аўтамабілі "Ford" перавозіў вінны напой (агульны аб'ём 34,5 літра). Уся алкагольная прадукцыя перавозілася без суправаджальных дакументаў і маркіроўкі акцызамі Рэспублікі Беларусь.
Па ўсіх фактах праводзіцца праверка, паведамілі ў Аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.