Кавярня прапрацавала ў Оршы некалькі год. Менавіта крама "Кава" стала першай кавярняй, якая спецыялізавалася на продажы кавы, спадарожных закусак і атмасферы ў сваёй установе. Яны першыя на базе кавярні пачалі праводзіць забавы для кліентаў, у прыватнасці, гульні ў "Мафію".
З цягам часу ў кавярні змяніліся ўладальнікі, а пры ўваходзе адчынілася алкагольная крама. Ды і канкурэнты ў Оршы з'явіліся. Магчыма таму "Крама Кава" зачынілася. Але, як сказалі нам супрацоўнікі кавярні, Орша не развітаецца з першынцамі кававага бізнэсу - кавярня плануе пераехаць у іншае месца.