13 каманд, па папярэдніх дадзеных, падалі заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце Віцебскай вобласці, паведамляе старонка "Футбольнае Глыбокае". Гэта: Глыбокае, Паставы, Мёры, Лепель, Верхнядзвінск, Полацк ("Полацкгаз", тут і далей заўвагі orsha.eu), Чашнікі, Гарадок, Талачын ("Ніва"), Дуброўна ("Днепр"), Сянно ("Камунальнік"), Газавік і Славянскі Вялес (абодва — Віцебск). Рэгламент правядзення турніру пакуль невядомы, але ёсць варыянт, пры якім чэмпіянат пройдзе ў 2 круга без дзяленняў па тэрытарыяльных зонах.
6 каманд пазмагаюцца за Кубак вобласці: Газавік, Полацк-2019, Мясакамбінат (Орша), Дзецкасельскі (Гарадок), ФК Лепель, ФК Сянно.