Бізнэс-інкубатар малога прадпрымальніцтва працягвае дапамагаць аршанцам правільна арганізаваць сваю справу. На гэты раз любы ахвотны можа даведацца пра правілы продажу якія працуюць. Для гэтага ў Оршы пройдзе трэнінг з адпаведнай назвай "Продажы: правілы якія працуюць". Трэнінг пройдзе 4 мая і будзе доўжыцца цэлых 8 гадзін: з 10-00 да 18-00. Такі трэнінг-інтэнсіў правядзе спікер Інна Байкова.
Праўда, удзел у трэнінгу не бясплатны. Затое калі вы купляеце квіток не толькі для сябе, але для сваёй кампаніі, памочнікаў, аддзела продажаў - галоўнае, каб было больш за 3 чалавекі - то атрымліваеце зніжку ў памеры 20%. Дадатковая інфармацыі па тэлефоне: +375-29-5170067.