09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

7 м/с

981 гПа

15:00

+0

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Паваліў надзірацеля, адабраў зброю

13.05.2019 12:48

4403 прагляду, 0 каментароў

Як адбыўся масавы пабег з Аршанскай турмы

Даследчык-архівіст Зьміцер Дрозд на старонках выдання "Салідарнасць" распавёў як у 1920-я гады адбываліся пабегі з Аршанскай турмы, якая тады знаходзілася ў былым Езуіцкім калегіюме. Варта адзначыць, што пабегі з турмаў тады былі масавай з'явай і за 1925 годзе па краіне збегла 137 чалавек. За той жа год з Аршанскай турмы агулам збеглі 12 чалавек. З іх адзін быў забіты пад час пабегу, а чацьвёра потым злоўлены.

17 снежня 1924 года з аршанскай турмы збеглі адразу 5 чалавек. А пра адзін з пабегаў Дрозд распавядае падрабязна. 8 чэрвеня 1926 года адбыўся масавы пабег з калегіюма. Арыштантаў вывелі з памяшкання турмы для вынаса "парашаў" - іх злівалі ў адмысловую яму, якая была ў двары турмы. Сямёра вязняў пад час гэтай непрыемнай работы паспрабавалі збегчы, архівы захавалі іх прозвішчы: М. Іваноў-Гладышаў, А. Суэцкі (ён жа Харытонаў, ён жа Ліпскі), І. Бурак, В. Салагуб, Н. Рабаў, І Квяціс-Камароўскі, Н. Паўлаў. Каб збегчы з двара турмы арыштантам трэба было прайсці дзве дзверы платоў - вонкавую і унутраную. Дзверы ўнутранага плота арыштанты адчынілі адмычкай (можна ўвявіць узровень аховы турмаў таго часу), а вонкавую адчынілі ключом. Для гэтага беглецы напалі на надзірацеля Куляшова. Яго сілай павалілі на зямлю, схапілі за горла ды аднялі ключ і рэвальвер.

Пазней каравуламі жаўнераў былі злоўлены 5 уцекачоў. Сужцкі быў забіты ў двары сінагогі. А пазней забіты і апошні уцякач Атрымліваецца, што пабег усё ж такі быў няўдалым.

Цалкам артыкул Змітра Дразда ў якім апісваюцца і пабегі з іншых турмаў краіны можна прачытаць тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Паваліў надзірацеля, адабраў зброю

Як адбыўся масавы пабег з Аршанскай турмы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение