Мужчына п'яным прыехаў да сваёй жонкі на работу ў раён Заходняй. Але прыехаў не на таксі ці аўтобусе - а на ўласным аўто, пры гэтым за рулём. Акрамя таго што парушальнік быў моцна п'ным, ён яшчэ і паводзіў сябе вельмі агрэсіўна. У выніку, адзін супрацоўнік ДАІ справіцца з мужчынам не мог.
Толькі прымяненне фізічнай сілы двух міліцыянтаў хаця б трохі змаглі суцішыць п'янога. Мужчыне накінулі кайданкі і паклалі на асфальт побач з аўтамабілем. Пры гэтым, ён працягваў канфліктаваць, то абражаў супрацоўнікаў ДАІ, то прасіў цыгарэту. Каб суцішыць п'янога і пасадзіць яго ў машыну міліцыі, супрацоўнікам давялося прымяніць газавы балончык - толькі пасля таго аслеплены газам парушальнік сеў у аўтамабіль і яго змаглі даставіць у пастарунак.