Гаворка ідзе пра адзін з самых папулярных і ўжо скандальных фільмаў Юрыя дудзя "Калыма-радзіма нашага страху". Меньш чым за месяц "Калыма" сабраў амаль 14 мільёнаў праглядаў і больш за 719 тысяч лайкаў на ю-тубе. У фільме распавядаецца гісторыя сталінскіх рэпрэсій, прычым, на прыкладзе канкрэтных людзей - а гэта і піьсменнікі і кампазітары і просты бухгалтар з Оршы Залман Шыфрын - бацька Яфіма Шыфрына.
Пасля выйшаўшага фільма, як гаворыць Яфіш Шыфрын на сваёй старонцы у інстаграм, на яго пасыпаліся хэйтарскія атакі ад прыхільнікаў сталінізма. "Даже за „Люсю“ я не огребал в беспокойные годы своей юности столько, сколько дерьма огреб в безмятежные дни своей зрелости за Дудя". Варта адзначыць, што ў фільме Яфім, які распавядае пра трагедыю свайго бацькі, напэўна, самы рэзкі крытык рэпрэсіяў. Ён, нават, прыгадвае, што калі пачалася "Хрушчоўская адліга" ён з задавальненнем вырываў з кнігаў партрэты Сталіна і, нават, пабіўся з аднагодкам, які спрабаваў абараніць дыктатара.
Прапануем вашай увазе фільм "Калыма - радзіма нашага страху" цалкам.