Гаворка ідзе пра надпіс «Я люблю Оршу», які цяпер з’явіўся на схіле чыгункі ў раёне Чаромушак. Прыблізна тыдзень рабочыя займаліся стварэннем гэтай кампазіцыі. Спачатку былі пастаўлены рамкі літар, унутар рамак закладаўся спандбон, каб не іпрарастала трава. А далей засыпаліся каляровыя каменьчыкі, якія і выдзелілі колерам літары. На ўсё гэта спатрэбіўся прыблізна тыдзень і пару дзён таму кампазіцыя была цалкам скончана. Дадатковая прыгажосць будзе тады калі вакол літар вырасце трава.
У Оршы шмат чыгунак, якія ўплываюць на гарадскі лаедшафт, пакіаюць не задзейнічанымі значную частку прасторы. І ўпершыню частку такога чыгуначнага ландшафту ўлады выкарысталі для ўпрыгажэння Оршы.