Прэм'ер-міністр Сяргей Румас падпісаў дакумент аб тым, што Аршанскі інструментальны завод закупіць абсталяванне па схеме "з адной крыніцы". Гаворка ідзе ў асноўным аб станках. Менавіта гэтыя закупкі абмяркоўваў Аляксандр Лукашэнка ў жніўні 2018 года падчас скандальнага візіту ў Оршу. Тады прэзідэнт гаварыў з дырэктарам Аршанскага станкабудаўнічага завода "Чырвоны барацьбіт". Той абяцаў, што можа паставіць калегам ўсю неабходную наменклатуру. Зараз у спісе яго завод закрывае прыкладна палову пазіцый, а ўсяго іх 14.
Але цяпер дырэктар "Чырвонага барацьбіта" Аляксандр Шульгін затрыманы і, верагодна, знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску. Сілавыя ведамствы гэта не каментуюць, хоць прайшоў амаль тыдзень. На самім прадпрыемстве сітуацыю таксама не тлумачаць.
Такая ж сітуацыя з кіраўнікамі двух іншых пастаўшчыкоў Аршанскага інструментальнага завода - "СтанкоГомеля" і "ВІЗАС", піша Office life.
Раней Аршанскі інструментальны завод, які крытыкаваў прэзідэнт, далучылі да МТЗ.