У суботу а 13-00 каля крамы "Еўраопт" у Мікрараёне сабралося каля 20 чалавек, як жыхары мікрараёна, так і валанцёры з іншых райнаў і, нават, Барані.
За амаль дзве гадзіны супольнай працы трактар, прадстаўлены Лясгасам, быў запоўнены з гарой.
Моладзевая арганізацыя "ЗВЯЗ" дапамагла ўдзельнікам акцыі мяшкамі і пальчаткамі.
Па сканчэнні мерапрыемства ўдзельнікі вырашылі, што прыблізна праз месяц ёсць сэнс правесці яшчэ адну прыборку, але ў іншым раёне горада. Пасля наступнай прыборкі, магчымы канцэрт на прыродзе. Абмеркаванне месца прыборкі і поўнага сцэнару адбываецца ў адмысловай суполцы ў сацыяльных сетках.