Правядзенне такога свята было запланавана праграмай пад'ёму Оршы "з руінаў і попелу", што даволі лагічна - Орша адзіны горад з Ільнокамбінатам, буйнейшым у Еўропе, адным з буйнейшых у свеце. Аршанскі раён - адзіны ў краіне дзе ёсць свой інстытут ільноводства, а вакол Оршы - у суседніх раёнах - яшчэ засталіся ільнозаводы. Такім чынам, Оршу можна назваць сталіцай беларускага льна.
Першы фестываль пад назвай "Орша-калыска беларускага ільна" пройдзе 9 чэрвеня на плошчы каля Езуіцкага калегіюма. Распачнецца ён з шэсця калектываў самадзейнасці, а скончыцца вялікім канцэртам. У гэты дзень на плошчы можна будзе купіць многія вырабы з ільна ды сувеніры зробленыя рамеснікамі. Паралельна будзе ісці выстава сельскагаспадарчай тэхнкі.