15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Падзяка «вождю»

18.06.2019 07:33

3570 праглядаў, 0 каментароў

Помнік «Леніну з катом» аблілі чырвонай фарбай (фота, відэа).

Уладзімір Ульянаў «Ленін» і праз амаль стагоддзе пасля смерці выклікае непрыняцце і нават нянавісць у шэрагу людзей. Каля чыгуначнай станцыі Лучоса месяц таму быў здзейснены першы напад на помнік «правадыру сусветнага пралетарыяту». Тады два анархісты зламалі помніку руку, абодва былі затрыманыя неўзабаве. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства».

Але праз месяц гісторыя паўтарылася — помнік Леніну на гэты раз аблілі чырвонай фарбай. Ігар Цеплякоў, старшыня садаводчага таварыства, на тэрыторыі якога знаходзіцца помнік, напісаў у рэдакцыю vkurier.by: «Вандалы вновь поиздевались над нашим „Лениным с котом“, облили его красной краской. Смею предположить, что это звенья одной и той же цепи... Только пока умысел не понятен...» На гэтым рэсурсе змешчаны і відэазапіс з камеры назірання.

Пытанне знаходжання помнікаў Леніну практычна ва ўсіх беларускіх гарадах неаднаразова ўздымалася ў краіне. Патрыятычная частка грамадства лічыць, што першы кіраўнік СССР зрабіў шмат злачынстваў супраць беларускага народа, а таму помнікі ў яго гонар выглядаюць здзекам з мільёнаў ахвяр камуністычнага рэжыму. Праўда, многія нацыянальныя сілы пры гэтым кажуць, што найлепшы спосаб прыбраць помнікі і вуліцы ў гонар савецкіх дзеячоў, якія датычныя да рэпрэсій і іншых злачынстваў, не вандалізм, а згода дзяржавы на знос і перайменаванне. Аднак пакуль улады ўсяляк ігнаруюць падобныя просьбы.

У Оршы некалькі гадоў таму на помніку Леніну напярэдадні 7 лістапада з’яўляліся налепкі з дастаткова рэзкім выразам: «Памёр Ленін, памрэ і савок». У іншых беларускіх гарадах да помніка яму нярэдка прыносілі вянкі з калючага дроту і ўлёткі пра злачынствы камуністаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падзяка «вождю»

Помнік «Леніну з катом» аблілі чырвонай фарбай (фота, відэа).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение