Крама з лаканічнай назвай «Сантэхніка» адчынілася літаральна некалькі дзён таму- яшчэ не ўсе тавары нават паспелі раскласці. Але зручнае месцазнаходжанне і вялікі асартымент усялякай сантэхнічнай драбязы — без якой не можа абыйсціся аніводны спецыяліст — ужо прыцягнулі ўвагу. Прапануе крама, праўда, не толькі драбязу — ёсць і тавары габарытныя, для такіх прадугледжана бясплатная дастаўка па горадзе.
Крама маю і сваю разынку: у адрозненні ад іншых аршанскіх крамаў у аздабленні гэтай прысутнічае шмат беларускай мовы. А калі вы звяртаецеся па-беларуску да прадаўцоў, то і вас гатовыя абслужыць на дзяржаўнай мове.
Крама адчынілася ў былым дзіцячым садку па адрасе Карла Маркса 22, які быў зачынены яшчэ ў пачатку