Аршаншчына можа пахваліцца шэрагам аб'ектаў і мясцінаў, з якімі была звязаная, або і да сёння існуе вера людзей у магічныя здольнасці. Большасць гэтых аб'ектаў не вядомая не толькі турыстам, але і мясцовым жыхарам, бо яны аніяк не адзначая. Гэтую праблему і паспрабавалі вырашыць Звязаўцы.
У рамках кампаніі "Зробім лепш - 2013" сябры Аршанскай моладзевай грамадскай арганізацыі "Звяз" сёння наведалі тры найбольш цікавых аб'екта, якія знаходзяцца побач з горадам і ўсталявалі там адпаведныя шыльды.
Першым чынам было наведана ўрочышча Купа. Урочышча даўно аблюбавалі краязнаўцы і уфолагі, бо тут знаходзіцца адно з найлепш захаваных у Беларусі капішчаў (створана каля 2000 г. да н.э.), якое уфолагі лічаць старажытнай абсерваторыяй па прыкладу англійскага Стоўн-Хэндж. Другім аб'ектам, які быў адзначаны ва ўрочышчы стаў ахвярны камень. Паводле меркавання шэрагу краязнаўцаў, камень непасрэдна звязаны з крыініцай, што працякае побач. І хутчэй за ўсё нашыя продкі праз прынашэнне ахвяры на камяні дзякавалі або прасілі крыніцу, якая лічылася ў іх свяшчэннай.
На фота: працэс усталёўкі тумбы пад шыльду. На фота: усталяваная на капішчы шыльдаТрэці аб'ект, які знаходзіцца ў лесе за першым мікрараёнам - легендарны лекавы камень-сямігаюн, які паводле легенды ў часы сярэднявечча загаіў раны семярых братоў.
На фота: да акцыі далучыўся былы кандыдат у дэпутаты Канстанцін Анташкевіч На фота: усталяваная шыльда на ахвярным камяні ва ўрочышчы Купа На фота: распрацаваны лагатып для акцыіБліжэйшым часам людзі, якія бываюць на апісаных аб'екта не змогуць бачыць усталяваныя шыльды паўнавартасна - тумбы на якіх яны размешчаны часова знаходзяцца ў драўляных карабах, каб напрацягу некалькіх тыдняў застыў бетон. Самі шыльды таксама часова (некалькі дзён) будуць схаваныя ад вачэй плёнкай, каб на бетон не патрапляла вільгаць.