У гэтым годзе мерапрыемствы да Дня горада праходзілі тры дні. Але паўнавартасна паўдзельнічаць у іх аршанцы змаглі толькі ў суботу 29 чэрвеня — у чацьвер і пятніцу надвор’е зусім не спрыяла вулічным святкаванням. У суботу надвор’е зноў стала сонечным і спякотным, праўда днём на святкаванні ўсё адно было адносна не шмат людзей.
Задзейнічаны ў святкаванні былі дзве пляцоўкі — плошча каля калегіюма і сцэна парку «Казачная краіна». У абодвух месцах у першай частцы праграмы былі канцэрты дзіцячых калектываў. А каля калегіюма акрамя таго гандлёвыя шэрагі, інтэрактыўныя атракцыёны ад установаў культуры (у тым ліку бясплатныя) і продаж рамесніцкіх вырабаў.