06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Няўтульная пляцоўка

02.07.2019 13:26

3716 праглядаў, 0 каментароў

Ахвочыя гуляць у пляжны валейбол аршанцы скардзяцца на адсутнасць у горадзе нармальнай пляцоўкі. Праблеме ўжо не першы год!

У Оршы адсутнічае адэкватная пляцоўка для гульні ў пляжны валейбол. А гэта досыць папулярная забава ў аматараў актыўнага ладу жыцця, асабліва ў летнія дні, калі адна прыемнасць гуляць у валейбол на пяску, адначасова загараючы і робячы фізічныя практыкаванні. Аднак, як выглядае, шмат хто з маладых аршанцаў, якія выяўляюць ахвоту пагуляць у валейбол на пяску, не могуць здаволіць свае патрэбы на пляцоўцы прыдатнай якасці. Бо яе ў Оршы на дадзены момант няма. Той пясок, які прапануецца на Гарадскім стадыёне, на думку аматараў актыўнага адпачынку, не адпавядае нормам. Па-першае, яго мала, а па-другое ён ужо не той якасці, каб чалавек гуляў спакойна, не хвалюючыся за здароўе. Акрамя таго, сетка імкліва прыходзіць у «нетаварны» выгляд.

Праблема з пляцоўкай для пляжнага валейболу для Оршы не новая — месцаў, дзе можна разыграць мяч на прыродзе без рызыкі для здароўя ў горадзе дагэтуль няма. А пра пляцоўку на стадыёне яшчэ ў 2017 годзе пісаў наш сайт у матэрыяле «Валейбол на камянях». Тады некалькі чалавек пасля паходу на пляжны валейбол паскардзіліся на парэзаныя камянямі ногі — пясок ужо тады быў непрыдатны для гульні. Як бачым, нягледзячы на ранейшыя абяцанні выправіць сітуацыю, гады ідуць, а пра пляжны валейбол мы вымушаныя ўзгадваць толькі ў негатыўным святле.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Няўтульная пляцоўка

Ахвочыя гуляць у пляжны валейбол аршанцы скардзяцца на адсутнасць у горадзе нармальнай пляцоўкі. Праблеме ўжо не першы год!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение