На лета Віцебскае выданне, якое сёння існуе толькі ў інтэрнэт выглядзе, запусціла асобны праэкт «Падарожжа на выходныя». У рамках гэтага праэкту журналісты на відэа паказваюць найбольш цікавыя населеныя пункты вобласці.
Ужо ў другім выпуску праэкта «Віцебскі кур’ер» рэкамендаваў сваім чытачам наведаць вёску Межава Аршанскага раёну. Прапануем і вам паглядзець, што цікавага можна пабачыць у нас пад бокам.