Пад час уборачнай кампаніі не рэдка здараюцца розныя інцыдэнты, у тым ліку і пажары. У гэтым годзе ў Аршанскім раёне ўжо гарэла сена, якое сяляне пакінулі сохнуць. І хаця надвор’е ў ліпені (не зважаючы на прагнозы) вельмі вільготнае пажары на сельскагаспадарчых прадпрыемствах усё адно адбываюцца. Так, у Сененскім раёне ледзь не згарэў сабраны ўраджай зерня.
Зводка МНС паведамляе, што пажар распачаўся каля 12 гадзін у ноч з 24 на 25 ліпеня. Вагонь быў заўважаны на зернесушыльным комплексе каля вёскі Рулеўшчына Сененскага раёну, якое належыць прадпрыемству Беленева. На комплексе ў гэты час знаходзілася больш за 80 тонаў зерня сабранага нядаўна. Хуткія дзеянні работнікаў прадпрыемства і МНС дазволілі даволі хутка справіцца з пажарам. У выніку выратавана 80 тон ураджаю, а згарэла толькі 100 кілаграмаў.
Прычына пажару пакуль не вядомая.