Другая чыгуначная аварыя на аршанскім кірунку шляху за два тыдні выклікала не малы рэзананс. Традыцыйна шмат на гэтую тэму піша тэлеграм-блогер Nexta. Да блогера патрапілі ў электронным выглядзе копіі службовых дакумантаў з якіх вынікае, што пра праблемы на шляху было дакладзена яшчэ а 5-47 раніцы таго дня калі адбылася аварыя. Але і далей па праблемным перагоне працягнулі ісці цягнікі, у тым ліку і пасажырскія. Сама аварыя адбылася а 18-14 таго ж дня.
Паводле атрыманых блогерам дакумантаў, машыніст цягніка Орша-Віцебск (паводле нумара не пасажырскі) калі праязжаў а 5-47 перагон Багушэўская-Замасточча на хуткасці 80 кіламетраў у гадзіну адчуў бакавы штуршок пра што і паведаміў. Але ці то праверкі шляху так і не было праведзена ці пад час праверкі не было нічога не знойдзена, але ў выніку цягнік які вечарам перавозіў цэстэрны з газам перакуліліся. Афіцыйныя службы даволі сціпла паведамілі пра здарэнне: затрыманы некалькі цягнікоў, разліўся газ з адной бочкі, пашкоджанне 150 метраў рэек. Паводле дакумантаў Nexta наступствы аварыі былі трохі больш маштабныя: па бліжэйшых садовых таварыствах ездзілі адмысловыя службы, якія правяралі наяўнасць людзей. У выніку з двух таварыстваў было эвакуявана 64 чалавекі сярод якіх 5 дзяцей. У ліквідацыі аварыі прымала ўдзел 225 чалавек і 47 адзінак тэхнікі. Дарэчы, хутка ліквідаваць наступствы аварыі не атрымалася — разбор вядзецца і сёння, некаторыя цягнікі затрымліваюцца.
Сайт чыгункі паведамляе, што некаторыя цягнікі адпраўляюць па змененых маршрутах, а да некаторых падганяюць аўтатранспарт, якім і дастаўляюць людзей да наступных станцыяў.