15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Лёзненскія канакрады

27.07.2019 19:03

2443 прагляду, 5 каментароў

32-гадовы мужчына пасвіў кароў і вырашыў схаваць чужога каня ў хляве.

Два факты крадзяжоў коней з пашы раскрытыя міліцыянтамі ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах. У першым выпадку кабылку, якая належыць мясцоваму лясгасу, павялі з пашы яшчэ ў пачатку ліпеня. Адначасна ў шэрагу вёсак пракацілася хваля дробных крадзяжоў з жылля. Знікалі ў асноўным прадукты харчавання. Аператыўнікі, прадбачыўшы чарговую «ходку» зламысніка, затрымалі на месцы злачынства непрацуючага 59-гадовага жыхара суседняй вобласці. Ён і паказаў, дзе ў лесе схавана жывёла.

З заявай аб крадзяжы з пашы гадавалага жэрабя, коштам больш за тысячу рублёў, у Лёзненскі РАУС у ноч на 25 ліпеня звярнулася адміністрацыя сельгаспрадпрыемства. Па гарачых слядах ўдалося выйсці на 32-гадовага работніка, які ў тую ноч пасвіў статак кароў на суседняй пашы. Коніка ён схаваў ў пустым непрыдатным хляве ў вёсцы па месцы жыхарства.

Міліцыі трэба высветліць намер, з якім былі здзейснены гэтыя крадзяжы. Падазраваныя затрыманыя. Жывёлы вернутыя гаспадарам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Лёзненскія канакрады

32-гадовы мужчына пасвіў кароў і вырашыў схаваць чужога каня ў хляве.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение