Учора, 27 ліпеня, каля 18 гадзін у В. лазы Талачынскага раёна на вуліцы Цэнтральная, экіпажам АДАІ Талачынскага РАУС быў затрыманы кіроўца 1989 года нараджэння, які перавозіў у сваёй машыне «Сеат альхамбра» афарбаванае дызельнае паліва. У салоне знаходзілася 7 даверху напоўненых палівам дваццацілітровых каністраў.
Кіроўца растлумачыў, што салярку набыў непадалёк ад вёскі ля механізатара 1969 года нараджэння, які працуе на адным з СВК раёна. Купля ажыццяўлялася прама на апрацоўваным трактарыстам полі.
Дарэчы, летась механізатар ужо трапляў у поле зрок супрацоўнікаў органаў унутраных спраў за аналагічнае дзеянне.
Па дадзеным факце Талачынскім РАУС праводзіцца праверка, інфармуе група Вконтакте ДАІ Віцебск.