06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Беларусь, Культура

Новы музей Караткевіча (фота)

29.07.2019 16:53

3852 прагляду, 7 каментароў

Рагачоў змагаецца за статус галоўнага горада Уладзіміра Караткевіча

Хаця Караткевіч нарадзіўся ў Оршы, ён шмат часу праводзіў у Рагачове, дзе жылі яго родзічы. Дарэчы, і сёння не прамыя сваякі пісьменніка жывуць у тым самым доме, дзе часта спыняўся, жыў і пісаў знакаміты аршанец. Магчыма, гэта і натхняе мясцовых культурніцкіх актывістаў супольна з выканкамам (рэдкае для краіны паразуменне) спрабаваць зрабіць Караткевіча сваім брэндам. Некалькі год таму ў Рагачова з’явіўся вялікі мурал з партрэтам пісьменніка, у горадзе і вакол яго знаходзяцца аж чатыры мемарыялы звязаныя з Караткевічам. А цяпер у эфіры «Радыё Свабода» прагучала інтэрв’ю з мясцовым краязнаўцам Андрэем Чарняўскім, які распавёў пра далейшыя планы па Караткевічызацыі Рагачова.

У самых бліжэйшых планах стварэнне яшчэ адной мемарыяльнай скульптуры. На гэты раз не ў гонар самога пісьменніка, а яго героя з аповесці «Ладдзя роспачы» Гервасія Вылівахі. Які паводле аповесці жыў і памёр у Рагачове. Дом, у якім падчас прыездаў Караткевіч жыў, дарэчы, захаваўся і цяпер вядуцца размовы пра тое, каб у ім зрабіць другі ў краіне музей пісьменніка. Праўда, музей патрабуе вялікіх сродкаў, таму часова тут можа з’явіцца арт-прастора, прысвечаная Караткевічу, а пазней пойдзе гаворка і пра экспазіцыю музея.

Цалкам прачытаць артыкул пра Караткевічызацыю Рагачова можна прачытаць тут.

На фота: мемарыяльная шыльда каля рагачоўскага дома Караткевіча

На фота: помнік продку Караткевіча Тамашу Грыневічу

На фота: мемарыяльная шыльда на ўмоўным месцы, дзе расла груша з раману «Каласы пад сярпом тваім»

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Новы музей Караткевіча (фота)

Рагачоў змагаецца за статус галоўнага горада Уладзіміра Караткевіча

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение