Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 29 ліпеня пачаў разгляд па справе аб гібелі
Загінулы аршанец Віктар Калачынскі.
Абвінавачаны Мікалай Атрушкевіч да прызыву ў войска жыў у вёсцы Ячонка Стаўпецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Кармянскі ліцэй, атрымаў спецыяльнасці электрагазазваршчык, аўтакранаўшчык і кіроўца (правы катэгорыі С). Паспеў трохі папрацаваць у мясцовай гаспадарцы: адразу зваршчыкам, потым вадзіў ГАЗ-53. У арміі Мікалай знаходзіцца менш за год — паклікалі яго ў лістападзе 2018 года на пасаду кіроўцы інжынерна-тэхнічнага ўзвода. Пасля трагедыі са смерцю калегі ён працягвае службу, знаходзіцца пад наглядам камандавання.
Абвінавачаны Мікалай Атрушкевіч.
Мікалай кажа, што з загінулым Віктарам, хоць яны і служылі разам, не быў знаёмы. Сваю віну ў тым, што адбылося хлопец цалкам прызнаў:
— Я разумею, што вінаваты. Хацеў бы прынесьці прабачэньні бацькам загінулага калегі. Я з імі яшчэ не стэлефаноўваўся, не меў зносінаў. Мае родныя з імі таксама яшчэ не мелі зносінаў. Мая мама хацела даведацца адрас бацькоў загінулага, але пакуль ёй гэта не ўдалося.
Маці і бацька Віктара Калачынскага — пацярпелыя. На пасяджэнне суда яны не прыйшлі, напісаўшы заяву, што просяць разгледзець справу без іх удзелу — «па сямейных абставінах і маральных прычынах». Бацькі дэсантніка ня заявілі якіх-небудзь зыскавых патрабаванняў, што датычыць пакарання абвінавачанаму — то ўскладаюцца ў гэтым на рашэнне суда.
Поўны матэрыял можна прачытаць па спасылцы.