У горадзе Тосна Ленінградскай вобласці Расеі ў жанчыны скралі шпіца коштам 25 тысяч еўра. Пухнаты гадаванец станавіўся прызёрам сабачых чэмпіянатаў. Па дадзеных канала «Mash на Мыйцы», Ялена Алейнікава напісала заяву ў паліцыю. Гаспадыня аддала шпіца знаёмай для ўдзелу ў спаборніцтвах у Беларусі, але да выставы ў Оршы сабака так і не даехаў. Знаёмая спачатку прыдумляла падставы, па якіх не можа вярнуцца, а затым і зусім перастала выходзіць на сувязь. Алена лічыць, што шпіца выкралі канкурэнты.
Гаспадыня і яе зніклы шпіц.