Кожны кіроўца маршруткі матываваны абслужыць як мага больш пасажыраў. Часам такое абслугоўванне ідзе з невялікімі парушэннямі правілаў дарожнага руху. Асабліва гэта заўважна на прыпынках, калі кожная маршрутка спрабуе пад’ехаць ці ад’ехаць хутчэй за канкурэнта.
Бліжэй да пятай гадзіны вечара 6 жніўня вынік такой гонкі за пасажырамі змаглі адчуць пасажыры двух маршрутак, якія сутыкнуліся на прыпынку «Школа мастацтваў» у цэнтры. Падобна на тое, што вялікі мікрааўтобус «ПАЗ-ік», які ішоў па маршруце № 2 пачаў ад’язжаць ад прыпынку, пагрузіўшы пасажыраў. І ў гэты ж самы час маленькі мікрааўтобус, які ішоў па маршруце № 16 паркаваўся да прыпынку, каб падабраць сваіх пасажыраў. № 16 не пабачыў ці праігнараваў тое, што яго вялікі калега ўжо пачаў рух.
У выніку аварыя — у ПАЗ-а пашкоджаны левы пярэдні бок, а ў маленькай маршрутцы пабіта задняе правае крыло. Пасажырам давялося пасля здарэння выходзіць, як і самім мікрааўтобусам сыходзіць з маршрута да разбіральніцтва ДАІ