Для Оршы Дзень чыгуначнікаў, напэўна, самае масавае свята. Штогадова яно святкуецца, нават, лепш чым у іншых гарадах. І ў гэтым годзе не зважаючы на тое, што каб дайсці да стадыёна трэба было прайсці праз два вобшукі міліцыі, людзей было вельмі шмат. І не дзяўна — у гэты раз святкавалі адначасова аж на чатырох пляцоўках: каля стадыёна, на самім стадыёне, каля ДКЖ і на вакзале дзе таксама прайшоў кароткі канцэрт.
З навінак — дымавое шоў, якое ў Оршы паказвалася ўпершыню. Са стадыёна ў паветра былі запушчаны дымавыя шашкі, якія выбухалі ў паветры разносячы каляровы дым. Гэта, сапраўды, глядзелася эфектна хаця і працягвала не доўга. Вечаровы феерверк, які чыгуначнікі традыцыйна робяць відовішчным таксама ўдаўся.