Падчас агляду цягніка № 9721 у адной з цыстэрнаў была знойдзеная працечка бензіну. Здарылася гэта непасрэдна на станцыі Орша-Цэнтральная. Адбывалася кропельнае працяканне бензіну па зварным шве з-пад паравага касцюма цыстэрны, якая належыць расейскай кампаніі «Трансфін-М». Бензін у цыстэрне перапраўляўся дзеля прамысловых мэтаў. Цыстэрну з працёкам адправілі на перапампоўку.
Адмысловая камісія высвятляе, што прывяло да працёку па шве, чаму там утварылася расколіна. «Трансфін-М» — лізінгавая кампанія Расейскіх чыгунак (РЖД). У дадзены момант кампанія выстаўлена на продаж. Расейскія фінансавыя выданні паведамляюць, што ў апошні час кампанія істотна павысіла сваю эфектыўнасць, найбольш верагодным пакупніком называецца Дзяржаўная транспартная лізінгавая кампанія Расеі (ГТЛК).