Працягваецца праект тэлеканала "Белсат" "Белсат едзе". На гэты раз журналісты прыехалі ў Оршу. Жыхары Оршы на відэаздымках былі розныя ад цалкам задаволеных палітыкай і жыццём да абураных. Адна з жанчын выказала страх перад магчымым прыходам Расеі, яна, як і шмат аршанцаў, зусім не хоча "паглыбленай інтэграцыі" і прыходу Пуціна ў Беларусь. Таксама з журналістамі паразмаўляла госця Оршы з Расеі, якая прызналася, што хоча, каб Беларусь заставалася незалежнай. Частка людзей не лічыць праблемай помнік Леніну на Цэнтральнай плошчы, але, безумоўна, ёсць і тыя, якія незадаволеныя ім. Традыцыйна шмат было размоў і пра заробкі ў рэгіёне.