06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Выканаць закон — запляміцца

22.08.2019 14:28

2788 праглядаў, 2 каментара

Аршанскі студэнт падаў заяўку на адзіночны пікет і атрымаў паток пагрозаў ад адміністрацыі педколеджа

Даволі нядаўна ў Беларусі змяніліся правілы правядзення масавых мерапрыемстваў (пікеты, мітынг). Таксама зусім нядаўна ў Беларусі ўвялі новыя правілы прызыву ў войска, паводле якіх адтэрміновак на паступленне ў навучальныя ўстановы стала меньш.

Студэнт аршанскага педколеджа (цяпер гэта коледж пра ўніверсітэце Машэрава) вырашыў публічна выступіць супраць адмены адтэрміновак скарыстаўшыся законам пра масавыя мерапрыемствы. Ён падаў заяву ў выканкам аб правядзенні адзіночнага пікету ў Парку Герояў - паведамляе Правабарончы цэнтар "Вясна" на сваім сайце.

20 жніўня Данііла, як яго назвалі на сайце, разам з маці выклікалі да дырэктара коледжа Анатоля Зуева. Яшчэ да сустрэчы з начальнікам коледжу, маці Данііла пракансультавалася з участковым міліцыянтам, чым можа пагражаць правядзенне пікету. І той ёй выдаў першыя пагрозы: маці могуць выгнаць з працы, Данііла з коледжу і ўвогуле праблемаў не абярэшся.

Дырэктар коледжу таксама казаў пра непрыемнасці, якія напаткаюць сям'ю, калі такі пікет пройдзе. Праўда, ён у размове казаў пра несанкцыянаваны пікет, які быццам плануе правесці Данііл (хаця той падаў адпаведную заяву і планаваў правесці яго ў адпаведнасці з законам). Паводле словаў Данііла, дырэктар каледжу казаў, што з-за пікету будуць праблемы і ў студэнат, і ў яго маці. А яшчэ правядзенне законнай акцыі пратэсту застанецца пляма на каледжы і ва ўсіх у каледжы будуць тады праблемы.

Цалкам прачытаць пра сітуацыю з Даніілам можна тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выканаць закон — запляміцца

Аршанскі студэнт падаў заяўку на адзіночны пікет і атрымаў паток пагрозаў ад адміністрацыі педколеджа

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение