23 жніўня на пасяджэнні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта былі разгледжаны пытанні рэалізацыі патрабаванняў дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», удзел у якім прыняў намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ігар Болатаў.
Свой выступ Ігар Уладзіміравіч пачаў з давядзення лічбаў статыстыкі, якія сведчаць пра неабходнасць пошуку новых форм і метадаў прафілактыкі правапарушэнняў сярод насельніцтва. Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік прыводзіў прыклады пажараў з гібеллю людзей, дзе ўжо тым, што здарылася трагедый спрыялі такія сацыяльныя ўмовы, як працоўная незанятасць і злоўжыванне алкаголем.
Ігар Уладзіміравіч не абмінуў бокам і пытанне забеспячэння бяспечных умоў функцыянавання аб'ектаў, розных формаў уласнасці, акцэнтаваўшы ўвагу, што забеспячэнне бяспекі аб'ектаў і прадпрыемстваў - гэта прамы абавязак кіраўнікоў гэтых суб'ектаў. Падводзячы вынікі, намеснік міністра адзначыў, што толькі сумеснымі намаганнямі, магчыма зрабіць жыццё грамадзян бяспечней. Далей Ігар Уладзіміравіч сустрэўся з асабістым складам Дубровенскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы работнікам падраздзяленняў МНС вобласці былі ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды. Спіс усіх узнагароджаных можна ўбачыць на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.