Адразу 42 вучні СШ №20 паспяхова вытрымалі іспыты на валоданне нямецкай мовай катэгорый А1 і А2. Паводле агульнаеўрапейскіх кампетэнцый, катэгорыя А1 - узровень выжывання. А2 - перадпарогавы ўзровень. Найвышэйшым сертыфікатам лічыцца С2 - узровень дасканалага валодання мовай.
Вучні 20-й школы, атрымаўшы сертыфікаты А1 і А2 ад намесніка амбасадара Нямеччыны Рапіёра Хорпіенса, пяройдуць на новыя ўзроўні.
Варта адзначыць, што нямецкая мова знаходзіцца на 2-м месцы па шырыні вывучэня ў Беларусі пасля ангельскай.