Побач з вёскай Буда Дубровенскага раёна супрацоўнікі аўтаінспекцыі разам з калегамі з аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі аўтамашыну "Форд-Гэлаксі". Ёю кіраваў беспрацоўны жыхар Казахстана 1968 года нараджэння.
У кузаве аўтамабіля былі знойдзены 714 літраў немаркіраванай алкагольнай прадукцыі - гарэлкі і каньяку. Выраблены алкаголь быў у Казахстане, а вось акцызных марак Беларусі на ім не было.
Рашэннем суда кіроўца прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці, якая выражаецца канфіскацыяй груза сумай 107 млн. 640 тыс. рублёў і штрафам у памеры 7,5 мільёнаў рублёў.