Гаворка ідзе пра двух жыхароў Круглянскага раёна, аднаму з іх 24 гады, другому 21. Яшчэ ў студзені месяцы яны пачалі падзарабляць крадзяжамі. Сядалі на ўласнае аўто і ехалі або ў Шклоў, або ў Горкі. Тут падбіралі аўтамабілі без стгналізацыі і ўскрывалі іх. Забіралі ўсё што маглі забраць: інструманты, акумулятары, магнітолы і, нават, чахлы на сядушкі.
На справу выязжалі па некалькі разоў на месяц і былі даволі паспяховымі ў гэтай справе. Настолькі паспяховымі, што пачалі забывацца пра асцярожнасць, некаторыя крадзеныя рэчы, нават, пакідалі сабе для сваёй «рабочай» машыны. Тым не меньш, на працягу 8 месяцаў парачцы ўдавалася пазбягаць затрымання. 20 жніўня маладзёнаў узялі на месцы злачынства ў Горках.
Цяпер ім інкрымінуецца як мінімум 12 крадзяжоў, але верагодна, што іх было болей — паведамляе сайт МУС.