29 жніўня ў 1 гадзіну 47 хвілін у службу выратавання «101» паступіла паведамленне аб пажары зернесушыльнага комплексу па вуліцы Кастрычніцкай у горадзе Талачын. Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення ў верхняй частцы цыклонаў зернеачышчальна-сушыльнага комплексу, размешчаных на даху будынка элеватара, назіралася шчыльнае задымленне. Зернесушыльны комплекс належыць унітарнаму прадпрыемству па аказанні паслуг «Талачынскі элеватар-Агра».
На момант узнікнення пажару комплекс быў загружаны на 80 тон жыта. У выніку пажару зерне не пашкоджана, тэхналагічны працэс не парушаны, ніхто не пацярпеў. Як высветлілася пазней, адбывалася гарэнне адкладаў пылу на сценах цыклона. Па гэтым факце праводзіцца паверка. Прычына пажару высвятляецца.