30-га жніўня ў 20-08 паступіла паведамленне пра пажар дачнага дома ў садовым таварыстве «Ураджай» каля вёскі Кудаева Андрэеўшчынскага сельсавета Аршанскага раёна. У выніку пажару ў дачным доме, які належыць грамадзяніну 1977 г.н., знішчаны дах, пашкоджаныя сцены, перакрыцце столі, маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.
Таксама ў пятніцу, але ў 22-03 паступіла паведамленне пра пажар адрыны ў вёсцы Калкі Яськаўшчынскага сельсавета Лёзненскага раёна. У выніку пажару ў хляве, што належыць грамадзянцы 1932 г.н., пашкоджаны дах, перакрыцце столі, маёмасць, сцены. Прычына пажару высвятляецца.