Зводка МНС паведамляе пра тры пажары ў нашым рэгіёне, якія адбыліся 29-га і 30-га жніўня. Найбольш не пашанцавала ратавальнікам Лёзненскага раёна - ім давялосмя двойчы выязжаць на пажары ў вёсках.
29 чысла раніцай пажар адбыўся ў вёсцы Якубоўшчына. Тут у прыватным сектары адбыўся пажар прыватнай лазні. На наступны дзень вечарам пажар адбыўся ў вёсцы Колышкі таго ж раёну. У дадзеным выпадку загарэўся прыватны сарай, які належыў пажылой жанчыне.
У Аршанскім раёне апошнія дні лета прайшлі больш спакойна. Толькі ў лецішчным таварыстве "Ураджай" каля вёскі Кудаева адбыўся адзін пажар вечарам 30-га чысла. Згарэў дачны домік. Ва ўсіх выпадках пацярпелых сярод людзей няма.