Былы палац культуры Ільнокамбінату быў даўно перададзены ад прадпрыемства ў гарадскую маёмасць. Але ўсё на што хапіла тады сродкаў у горада - павесіць новую шыльду "Гарадскі палац культуры "Орша", хаця будынак, канешне, ужо патрабаваў рамонту. Нарэшце сродкі выдзелены і не проста на рамонт, а на цэлую рэканструкцыю, як паведамляецца, у суполцы ГПК у сацыяльнай сетцы "УКантакце".
З-за рэканструкцыі ў гэтым годзе набор у творчыя калектывы пры палацы культуры будзе абмежаваны. А тыя калектывы, якія ўжо працуюць тут часова пераедуць у былую бальніцу Ільнокамбіната... ў кардыялагічнае аддзяленне.