3 жніўня ў 2 гадзіны 20 хвілін у службу выратавання «101» паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля па вуліцы Горацкай у горадзе Дуброўне. Інфармуе прэс-служба МНС.
Ратавальнікі якія прыбылі да месца выкліку выявілі адкрытае гарэнне маторнага адсека аўтамабіля і частковае гарэнне ўнутры салона. Гаспадыня Фальксвагена, 35-гадовая жанчына ў гэты час знаходзілася ў доме, не пацярпела.
Пажар быў ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку здарэння ў аўтамабілі пашкоджаны маторны адсек і салон. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, чыннік пажару ўсталёўваецца. Разглядаецца версія-кароткае замыканне акумулятарнай батарэі ў аўтамабілі.