На Аршаншчыне з 24 па 31 мая праходзіць рэспубліканская акцыя «Дзень адчыненых дзвярэй у беларускіх сядзібах».
У Аршанскім раёне сёння налічваецца 8 аграэкасядзіб: «Міхаліна», КФХ «Сябры і Ко», КФХ ім. Маркавай «Таполі», «Пуцяцін», «Млын Войша», КФХ «Шагира», «Кабылякі», «Верасы». У гэтыя дні турысты, турыстычныя арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі змогуць наведаць сядзібы і пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў беларускай вёсцы.
Акцыю, вядома ж, прымеркавалі да мерапрыемстваў Года гасціннасці-2014, абвешчанага ў Беларусі.