06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Рэгіён, Палітыка

Выбарчыя камісіі пачалі

04.09.2019 07:59

2545 праглядаў, 3 каментара

Акруговыя выбарчыя камісіі змяніліся мала, дэмакратаў зноў амаль няма

Скончылася фармаванне акруговых выбарчых камісіяў па выбарах новых дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў. Хаця гэтыя камісіі не так ужо шмат уплываюць на вынікі падліку галасоў — асноўныя фальсіфікацыі адбываюцца на ўзроўні ўчастковых камісій — фармаванне гэтых камісій гэта пэўная праверка на тое наколькі дэмакратычнымі будуць выбары.

Традыцыйна нас не чакае нічога новага. На тры акругі (№ 25, № 26 і № 30) у нашым і суседніх раёнах Віцебскай вобласці ў камісію дапушчаны толькі адзін прадстаўнік дэмакратычных арганізацый. Па 25 акрузе з 17 заявак на ўдзел у акруговых камісіях былі абраныя 13 чалавек. У ліку тых хто не прайшоў «адбор»: прадстаўнік «Руху „За свабоду“», «Гавары праўду», партыі «Справядлівы Свет» і Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Затое без праблемаў прайшлі ўдзельнікі праўладных партыяў: КПБ, «Партыя працы і справядлівасці», Ліьеральна-дэмакратычнай партыі, якія і будуць рабіць бачнасць прадстаўнічасці палітычных арганізацый у камісіі.

Такая ж сітуацыя і на акрузе № 26. Тут не прайшлі ў камісію тры чалавекі і ўсе яны вылучэнцы дэмакратычных арганізацый: «Гавары праўду», Рух «За свабоду», «Справядлівы Свет».

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе абластныя ўлады ўсё ж дапусцілі да ўдзелу ў выбарах дэмакратычных актывістаў. З 14 акругаў створаных па вобласці без дэмакратаў акрамя аршанскіх акругаў засталіся ўсяго толькі яшчэ тры. У астатніх 9 акругах па адным дэмакраце прысутнічае. Прадстаўніка дэмакратычнага руху ўключылі і ў суседнюю Сененскую акругу № 30 — тут у камісіі будзе ўдзельнічаць прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Сярод тых хто ўзначаліў камісіі таксама мала навінак — камісію акругі № 26 (Аршанская-Дняпроўская) узначаліў Мікалай Давідовіч, які ўзначальвае выбарчыя камісіі на Аршаншчыне ўжо каторы год. Па 25-ай акрузе старшынём стаў меньш вядомы супрацоўнік Белдзяржстраху Сяргей Воранаў, але яго намесніцай стала таксама дасведчаная ўдзельніца выбарчых камісіяў Інна Хамутоўская, якая вылучылася ад «Фонду Міру».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выбарчыя камісіі пачалі

Акруговыя выбарчыя камісіі змяніліся мала, дэмакратаў зноў амаль няма

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение