У свой час парк на беразе Дняпра ў раёне Ільнокамбінату належыў самому Ільнокамбінату. А па якасці атракцыёнаў і розных забаў быў цікавей за гарадскі парк у цэнтры. Праходзілі і розныя мерапрыемствы.
Калі прадпрыемствы атрымалі магчымасць скінуць з сябе сацыяльныя аб'екты, то парк быў перададзены гораду, а горад не стаў укладаць сродкі ў падтрыманне інфраструктуры - былі і іншыя клопаты. Цяпер парк амаль безгаспадарчы. Да, людзі прыходзяць сюды прагуляцца, але і не мала тых хто ідзе сюды бухаць, схаваўшыся ад залішніх вачэй.
Такі стан парку не ўсіх задавальняе і неабыякавыя жыхары горада (ініцыятарамі былі сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі) прапанавалі выканкаму правесці сход з абмеркаваннем будачага гэтага парку. Сход адбудзецца а 17-00 5 верасня, запрашаюцца ўсе неабыякавыя людзі.
Удзельнікі сходу збяруцца каля ўваходу ў парк, каля лесвіцы.