У Аршанскім раёне, які Аляксандр Лукашэнка загадаў «падняць з руін і попелу», не хапае сродкаў, каб адрамантаваць невялікі мост праз раку Крапівенка. Паведамляе БНК, Ён пралягае на шляху паміж вёскамі Крапіўна і Гацькаўшчына ў напрамку суседняга райцэнтра Дуброўна. І калі праезная частка ўтрымліваецца ў адносным парадку, то тратуары для мінакоў сталі проста небяспечныя: дарожнае пакрыццё месцамі абсыпалася, і скрозь велізарныя дзіркі відаць арматура.
Убачыўшы гэта, мясцовы видеоблогер, які працуе пад нікам «Шэры Кот», вырашыў дамагчыся рамонту. З Аршанскага райвыканкама, куды ён звярнуўся, яго перанакіравалі ў Крапівенскім сельсавет. І высветлілася, што адзінае, чым могуць там дапамагчы — гэта забараніць мінакам хадзіць па мосце, кажа блогер: — Пакуль грошай няма, яны перакрылі блокамі, каб ніхто не зайшоў і не пашкодзіўся там. Каб мінакі там не хадзілі. І калі ты пойдзеш там, то цябе аштрафуюць вось за гэта парушэнне, а калі пойдзеш па праезнай частцы — могуць аштрафаваць за тое, што пайшоў там, дзе машыны павінны ездзіць.
Хлопец заўважае, што атрымаў некалькі крытычных заўваг у свае паведамленні пра аварыйны стан маста: маўляў, пешшу там мала хто і ходзіць, а дарожнае палатно ў парадку. Але гэта толькі да часу, мяркуе блогер: — Праязджаючы частка ў больш-менш добрым стане, там вялікія апоры, і яна трывае. Але, калі нічога не рабіць, і тратуары будуць разбурацца далей, то і падарожная таксама — Гэты ж адзін мост, адзіная канструкцыя!
Паводле адказу з Аршанскага райвыканкама, рамонт моста праз Крапівенкі будзе каштаваць 990 тысяч рублёў, і гэта без уліку кошту праектнай дакументацыі, якой яшчэ няма. Няма і грошай, а таму ў план на рамонты ў