06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Грамадства

З 1 чысла без тэлебачання

31.05.2014 01:46

4691 прагляд, 0 каментароў

Услед за адключэннем праваднога радыё, заўтра адключаецца і аналагавае тэлевяшчанне

Але гэта зусім не значыць, што аршанцы застануцца без ТБ, на змену аналагавага прыйдзе тэлебачанне лічбавае.

Згодна з графікам паэтапнага адключэння аналагавага тэлевізійнага вяшчання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ў 2014 годзе з 1 чэрвеня спыняецца вяшчанне дзяржаўных праграм аналагавага тэлебачання «РТР-Беларусь», «НТВ- Беларусь», «Беларусь-2» з радыётэлевізійнай станцыі ў вёсцы Абухава, «НТВ- Беларусь», «Беларусь-2» з радыётэлевізійнай станцыі ў г. Магілёў.

У цяперашні час на тэрыторыі Аршанскага раёна ў залежнасці ад месца размяшчэння і рэльефу мясцовасці магчымы ўпэўнены эфірны прыём дадзеных праграм у лічбавым фармаце.

Для прыёму сігналаў эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання неабходна:

1. Набыць у гандлёвай сетцы лічбавую тэлевізійную прыстаўку, якая падтрымлівае стандарт DVB -T і фармат кадзіравання (сціску) MPEG -4, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара, альбо лічбавы тэлевізійны прыёмнік (тэлевізар), які падтрымлівае стандарт DVB-T і фармат кадзіравання (сціску) MPEG -4;

2 . Усталяваць індывідуальную прыёмную тэлевізійную антэну дэцыметровага дыяпазону хваляў (470-862 Мгц) з гарызантальнай палярызацыяй. Рэкамендуецца выкарыстоўваць прыёмныя антэны вытворчасці ААТ «Віцязь», ВПУП «Вертекс -Брэст», альбо антэны тыпу «Дэльта» расійскай вытворчасці. Для аддаленых ад радыётэлевізійнай станцыі раёнаў у залежнасці ад адлегласці і рэльефу мясцовасці рэкамендуецца ўстаноўка вонкавай антэны на вышыні не менш за 10 м;

3 . Зарыентаваць прыёмную тэлевізійную антэну ў бок бліжэйшай радыётэлевізійнай станцыі (РТПС);

4 . Наладзіць лічбавы тэлевізійны прыёмнік (тэлевізар) або тэлевізійную прыстаўку паводле інструкцыі па эксплуатацыі на частату лічбавага перадатчыка бліжэйшай радыётэлевізійнай станцыі (РТПС).

Інфармацыю аб развіцці эфірнага лічбавага тэлебачання ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыі эфірнага прыёму тэлепраграм лічбавага фармату вы можаце даведацца на інтэрнэт -сайце РУП «БРТПЦ» (www.brtpc.by), альбо патэлефанаваўшы ў бясплатную даведачна-інфармацыйную службу на кароткі нумар «172» са стацыянарнай тэлефоннай сеткі.

Для абанентаў кабельных сетак і « ZALA » усё застанецца без змен.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: З 1 чысла без тэлебачання

Услед за адключэннем праваднога радыё, заўтра адключаецца і аналагавае тэлевяшчанне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение