15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Грамадства

Уніяты зарэгістраваліся

09.09.2019 13:53

3367 праглядаў, 5 каментароў

У Оршы афіцыйна з’явілася новая царква

Уніяцтва ці Грэка-каталіцызм - канфесія, якая з'явілася ў Беларусі ў выніку аб'яднання усходняй літургічнай традыцыі і асноўных пастулатаў каталіцызма. Нашае ўніяцтва - спроба аб'яднання хрысціянаў у шматканфесійнай краіне, што насамрэч спыніла рэлігійныя канфлікты ў краіне. У час свайго росквіту парадку 80% насельніцтва Беларусі належыла да Ўніяцкай царквы.

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай уніяцтва было забаронена, цэрквы перададзеныя праваслаўным, а многія святары рэпрэсаваныя, але канфесія змагло захавацца дзякуючы сваёй распаўсюджанасці - нехта працягваў маліцца таемна, а на тэрыторыях якія адышлі да Прусіі і Аўстрыі (у тым ліку і маленькі кавалак сучаснай Беларусі на кароткі час) уніяцтва змагло захаваць, нават, іерархію святароў.

Спробы аднавіць уніяцкую царкву рабіліся ў розныя часы больш ці меньш паспяхова, спроба якая была зроблена ў 1990-я гады была, напэўна, найбольш паспяховая - да гэтае пары ў Беларусі працуе больш за 20 уніяцкіх парафій, амаль дзесятак рэлігійных будынкаў, валанёрскія арганізацыі пры цэрквах. Быў, нават, свой манастыр у Полацку, зачынены ў сувязі са зменамі закону.

У Оршы ўніяты гістарычна былі не самай масавай рэлігіяй, бо горад быў пераважна каталіцкім, але да падзелаў Рэчы Паспалітай тут існавала два манастыры - будынак аднаго з іх і сёння захаваўся, але належыць праваслаўнай царкве (помнік архітэктуры былы Базылянскі манастыр). У 1990-я гады ў Оршы таксама з'явілася група ўніятаў, а з пачатку 2000-х тут распачаліся рэгулярныя набажэнствы. Парадку 10 гадоў парафія Пакрова Прысвятой Багародзіцы дамагалася афіцыйнай рэгістрацыі. Нарэшце на днях стала вядома, што ўлады надалі афіцыйны статус парафіі.

Пакуль пра будаўніцтва ўласнага храма гаворкі не ідзе, набажэнствы будуць адбывацца ў касцёле Святога Язэпа (на вуліцы Савецкай) па нядзелях а 14-00.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Уніяты зарэгістраваліся

У Оршы афіцыйна з’явілася новая царква

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение